Нідэрландская паліцыя расследуе антысеміцкія напады на ізраільскіх заўзятараў і людзей, падобных на габрэяў.
Учора паліцыянты затрымалі 50 прапалестынскіх пратэстоўцаў, якія, нягледзячы на забарону, уведзеную мэрам Фемке Халсема, арганізавалі акцыю пратэсту ў цэнтры Амстэрдама.
Мэр горада, які адказвае за бяспеку, увёў забарону на арганізацыю дэманстрацый на ўсе выходныя, а затым падоўжыў яе да чацвярга, паколькі, паводле паліцыі, усё яшчэ існуе рызыка эскалацыі гвалту.
Нягледзячы на тое, што ізраільскія заўзятары пакінулі Амстэрдам, антысеміцкія інцыдэнты працягваліся на выходных. У людзей, падобных на габрэяў, зноў на вуліцах бралі пашпарты і пыталіся, габрэі яны ці ізраільцяне.
Прапалестынскім актывістам не спадабалася забарона на арганізацыю дэманстрацый. Іх учора ў цэнтры горада сабралася каля 200 чалавек. Паліцыя затрымала 50 чалавек, а астатніх вывезла на аўтобусах у раён на ўскраіне горада.
ПР/юл